BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кірмаш майстроў у Вільні

Цэнтр беларускай культуры і супольнасці запрашае ў гэтую суботу 14 верасня на Кірмаш, які пройдзе ў межах Тыдня беларускай культуры ў Вільні.

Як паведамляюць арганізатары, гэты дзень будзе напоўнены радасцю, мастацтвам і забавамі для ўсёй сям’і

Што чакае наведвальнікаў:

Кірмаш майстроў 12:00-19:00

Выступ вулічнага тэатра 13:00-13:30

Дранік-фэст 13:30-14:30

Прэзентацыя выставы «Гефкер» 14:00-14:30

Гульні з дзецьмі, аквагрым, квэст 12:00-18:00

Майстар-класы (чокер 12:00-14:00, шопер 15:00-17:00)

Падвядзенне вынікаў конкурсу мастакоў 18:00-18:30

Канцэрт 16:00-18:00
Адмыслова запрошаныя госці: Алесь Лютыч (гурт B.N. Бяз назвы) і Алена Жалудок