Удзельнік гурта Botanic Projeсt Клім Малажавы і калектыў Atesta прэзентавалі сумесную песню «Гавань». Аўтары дзеляцца: «Гэты трэк – наша сумленная размова пра страхі. Мы хацелі падзяліцца сваімі перажываннямі і думкамі, але пры гэтым даць пазітыўны пасыл”.
Пра тое, з чаго распачалася супраца з Аляксеем Паўловічам непасрэдна, нашаму радыё распавёў Клім:
-Мы з Лёшам неяк у мяне сядзелі, пілі гарбату, і я кажу, што ёсць трэк, які б я хацеў зрабіць. Гэта песня “Гавань”. Сама ідэя песні, тэкст быў забракаваны Кешам, а мне яна падабалася. Я паказаў яе Лёшы, і яна яму спадабалася. Ён паказаў яе Улі, ёй яна таксама спадабалася. Хоць яны на расейскай мове не робяць песні, але вырашылі зрабіць.
Таксама беларускія музыкі прэзентавалі кліп на гэтую кампазіцыю.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя