BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Клім Малажавы выступіць у Варшаве 14-га верасня

Беларускі рэгі-музыка Клім Малажавы, вядомы па гурце Botanic Project, выступіць у Варшаве.

Імпрэза адбудзецца 14-га верасня ў клубе Scena Chmielna. “Гэта будзе вечар, напоўнены пазітывам і светлай энергетыкай”, — распавядае артыст.

— Вядома ж, прагучаць знаёмыя ўсім хіты батанікаў. Не абыдзецца і без эксклюзіўных пераспеваў. Хачу зрабіць акцэнт на рэгі гэтым разам. І паўспамінаць расейскамоўнае рэгі 80-х, 90-х гадоў. Хто можа ўжо крыху падзабыў, узгадаюць гурты, якія ўжо не існуюць. Хачу зрабіць гэты вечар больш цёплым, атмасферным, лампавым, акустычным.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Уваход на падзею вольны, але данат у падтрымку музыкі вітаецца.
Пачатак канцэрту ў 20:00.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя