Клім Малажавы – адзін з лідараў гурта Botanic Project – зладзіць сольныя канцэрты на тэрасе клубу Scena Chmielna у Варшаве. Імпрэзы адбудуцца 17 і 18 траўня.
Нашаму радыё музыка распавёў пра падзеі.
-Атрымліваецца нешта накшталт стрыту. Праграма будзе ўключаць і рэгі – сусветныя хіты, і расейскамоўныя рэгі і, канешне, аўтарскія песні. І штосьці ўкраінскае.
Уваход на падзеі вольны, данаты вітаюцца.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя