BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кліму Малажаваму з рэгі-гурта Botanic Project спаўнілася 40 год

Сёння, 15 снежня, свае народзіны адзначае ўдзельнік беларускага рэгі-гурта Botanic Project Клім Малажавы. Артысту спаўняецца 40 год.

У размове з Радыё Рацыя творца назваў найбольш важныя для яго падзеі гэтага году.

Першае, што Кеша пераехаў у іншы горад, і зараз «батанікі» працуюць на адлегласці. Другое, што мая дачка пачала спяваць і іграць на гітары. Яна нават Земфіру іграе. Апошні трэк, які яна мне скінула, ён на украінскай мове, на жаль, я не ведаю, што гэта за песня, які выканаўца. Але дачка жыве ў Маладэчне, у Беларусі, яе мама, мая былая жонка, наогул зусім не цікавіцца палітыкай. А дачка вось спявае на ўкраінскай мове. Я нават расплакаўся.

Учора ж гурт Botanic Project даў вялікі электрычны канцэрт пры ўдзеле запрошаных артыстаў. Імпрэза адбылася ў Варшаве ў клубе Scena Chmielna.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя