
Гранд-фінал 69-га конкурсу песні прайшоў у швайцарскім Базэлі. Перамогу здабыў прадстаўнік Аўстрыі – 23-гадовы сьпявак JJ, сапраўднае імя якога Ёганэс Пітш. Ён мае па бацьку філіпінскае паходжанне, спявае ў венскай оперы. У галасаванні журы артыст атрымаў 258 балаў. Гледачы падарылі яму 176 дадатковых, што дазволіла забраць агульную перамогу ў конкурсе.
У галасаванні гледачоў перамагла прадстаўніца Ізраілю Юваль Рафаэль. Замкнуў тройку лаўрэатаў эстонскі выканаўца Томі Кэш.
Што тычыцца краінаў-суседак Беларусі, то ўкраінскі гурт “Цыферблат” заняў 9-е месца, латвійскі “Таўмэйтас” – 13-е, прадстаўніца Польшчы Юстына Стэчкоўска апынулася на 14-й пазіцыі, а “Катарсіс” з Літвы на 16-й.
Напомнім, што Беларусь не можа ўдзельнічаць у «Еўрабачанні» з ліпеня 2021 года. Летась Еўрапейскі трансляцыйны звяз паведаміў, што гэтае рашэнне пакуль бестэрміновае.
Расея за сваю агрэсію пазбаўлена права ўдзелу ў конкурсе ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя