BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Клубу “Ойра” 2,5 гады

Два з паловай гады існуе ў Літве беларускі клуб традыцыйнага танца “Ойра”. Культурны актыўны адпачынак, арт-тэрапія, адукацыя і сацыяльная інклюзія – усё гэта дзейнасць калектыва, – распавёў фалькларыст Вячка Красулін:

– Мы ставілі за мэту стварэнне такога клубу, які б падтрымліваў менавіта беларускі традыцыйны народны танец. Каб да нашага руху далучаліся людзі, якія хоць крыху знаёмыя з беларускай народнай харэаграфіяй, так і людзі, якія проста цікавяцца беларускай культурай. Пасля 2020 года, калі шмат людзей пераехала ў Вільню, ім не хапала чагосьці беларускага.

З апошніх мерапрыемстваў – гэта ўдзел і арганізацыя ў свята Купалля ў Вільні. Больш падрабязна з дзейнасцю клуба можна азнаёміцца праз Інстаграм ці Фэйсбук.

Беларускае Радыё Рацыя