Выйшла з друку кніга лідскага пісьменніка і краязнаўца Леаніда Лаўрэша пра лідскіх Нарбутаў “Гісторык Юстын Нарбут. Яго навуковая дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго дачка Каміла”.

У кнізе распавядаецца пра гісторыка Юстына Нарбута, яго працу, сям’ю, сядзібу і час, калі ён жыў. У дадатку друкуецца аповесць дачкі Юстына Камілы Юрэвіч з Нарбутаў.
Першым гісторыкам на Лідчыне, які пачаў навуковую працу раней за свайго сваяка Тэадора, быў Юстын Нарбут. У гэтай кнізе аўтар падсумаваў усю знойдзеную інфармацыю пра гэтага чалавека, яго сям’ю і яго навуковую працу. Асаблівая ўвага звернута на дачку Юстына Камілу Юрэвіч з Нарбутаў.
Перад гэтым выданнем выйшлі з друку кнігі Леаніда Лаўрэша “Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час” і “Выхаванкі князёў Чартарыйскіх з-пад Ліды”.
Беларускае Радыё Рацыя






