Гэтая кніга – супольная публікацыя выдавецтваў «Логвінаў» і «Suhrkamp» – выйшла ў межах акцыі «33 кнігі для іншай Беларусі», якую праводзяць Ірына Герасімовіч і Сільвія Засэ.

Дакументальны тэкст, напісаны ў 1983 годзе і выдадзены па-руску ў 1985-м, распавядае пра жанчын, што змагаліся ў арміі падчас Другой сусветнай вайны і пасля былі забытыя. У кантэксце цяперашніх рэпрэсій у Беларусі і працяглай агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны кніга Святланы Алексіевіч набывае новую актуальнасць.
Беларуская версія кнігі ўпершыню з’явілася ў 2018 годзе і карысталася вялікай папулярнасцю.






