BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кніга “Танцы над горадам” Уладзіміра Арлова неўзабаве выйдзе па-польску

Новая кніга Уладзіміра Арлова па-польску.

Неўзабаве ў Państwowym Instytucie Wydawniczym выйдзе чарговая кніга беларускага пісьменніка. Сёлета тут пабачыў свет ягоны зборнік вершаў “Na brzegu innego czasu” (“На беразе іншага часу”). Гэтым разам выдавецтва падрыхтавала да друку кнігу прозы «Танцы над горадам». Абедзьве кнігі пераклаў вядомы польскі перакладчык Богдан Задура.

Кажа Уладзімір Арлоў:

Гэтую кнігу зрабіў, за што я яму бясконца ўдзячны, вядомы паэт і перакладчык Богдан Задура. Кніга прозы «Танцы над горадам». Гэта вельмі для мяне дарагая кніга, яна складаецца з трох аповесцяў. За яе я атрымаў прэмію Ежы Гедройця, як за лепшую кнігу 2017 года.

Богдан Задура пераклаў ужо тры кнігі Уладзіміра Арлова. У 2021 годзе у Любліне ў выдавецтве «Варштаты культуры» выйшаў зборнік балад «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань».

Беларускае Радыё Рацыя