
У трох краінах — Польшчы, Літве і Латвіі плануюць Прэзентацыю кнігі з музычным фальклорам старавераў паўночна-заходняй Беларусі. Яна атрымала назву — „І даўней так пелі“, — распавяла аўтар беларускі этнамузыколаг, выкладчыца традыцыйнага спеву, музыка, лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Барышнікава:
— Кніга мае назву «І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі». Гэта кніга пра песні, якія ўжо не спяваюцца, але калісьці спяваліся на тэрыторыі заходняй часткі сучаснай Віцебскай вобласці. І пераважна ў асяроддзі расейскіх перасяленцаў-старавераў, якія больш за 300 гадоў жывуць побач з беларусамі, дзеляцца сваёй культурай і, адначасова, чэрпаюць элементы беларускага фальклору. Таму гэта кніга пра вынік узаемадзеяння старавераў і беларусаў, вынік музычнага ўзаемадзеяння.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
На выданне кнігі яшчэ ў мінулым годе была арганізаваная краўндфандынгавая кампанія, якая завершылася паспяхова. “Мы здолелі сабраць неабходную суму задоўга да таго, як афіцыйны збор быў закрыты.” — адзначыла Вольга Барышнікава.
Беларускае Радыё Рацыя






