Цэнтр беларускай культуры разам з фондам “Камунікат” перавыдалі кнігу вершаў Уладзіміра Арлова “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi” беларускай лацінкай.

Выдаваць кнігі лацінкай – гэта даўняя традыцыя, якая бярэ выток яшчэ з ХІХ стагоддзя.
Лацінкай выходзілі кнігі нашых першых класікаў, якія стваралі новую беларускую літаратуру, пачынаючы з Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, першыя кнігі Янкі Купалы і яго сучаснікаў таксама выйшлі лацінкай.
Уладзімір Арлоў лічыць сваім абавязкам падтрымліваць даўнюю традыцыю беларускай лацінкі.
Гэта ўжо другая кніга пісьменніка, якая выйшла апошнім часам у Польшчы беларускай лацінкай. Летась пабачыў свет зборнік гістарычных апавяданняў Patria aeterna.
Беларускае Радыё Рацыя






