Кніжны клуб анлайн і форум-тэатр. Такія прыярытэтныя накірункі дзейнасці застануцца ў межах ініцыятывы “Адчуй”. Бліжэйшыя тэатральныя актыўнасці адбудуцца ў сакавіку, а кніжны клуб пройдзе бліжэй сярэдзіны лютага, – распавяла прадстаўніца ініцыятывы “Адчуй”, праваабаронца “Вясны”, сяброўка Савета беларускага нацыяльнальнага моладзевага савета РАДА Любоў Ланіна:
– У 2024 годзе мы плануем працягваць усю нашую дзейнасць, працягваць рабіць форум-тэатры, адзін ужо запланаваны на вясну 2024 года ў Вільні, але перад форум-тэатрам мы яшчэ зробім газетны тэатр у Гданьску і адну сацыяльную гульню ў Вільні.
Сачыць за бягучай дзейнасцю ініцыятывы “Адчуй” можна праз старонку ў інстаграм пад назвай forum_theatre_by.
Форум-тэатр, у адрозненне ад тэатра ў традыцыйным разуменні, дае магчымасць гледачу выйсці на сцэну. Менавіта таму ў ФТ існуюць так званыя гледачы-акцёры. Такім чынам, гэты метад дае магчымасць не толькі задумацца, але і дзейнічаць.
Мэта Форум-тэатра – актывізаваць і шукаць шляхі вырашэння сацыяльных праблем.
Беларускае Радыё Рацыя






