5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”.

«Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць «экстрэмісцкімі», унутры краіны — затрымліваюць.
Мы жывем у эміграцыі, інтэгруемся, адкладаем «сваё» на потым — але культура не перажывае «потым», яна існуе толькі пакуль мы ў ёй ёсць.
Давайце не дамо ёй знікнуць і будзем падтрымліваць», — заклікаюць арганізатары.
Выдавецтвы-удзельнікі: “Мяне Няма”, Янушкевіч, Kamunikat, Gutenberg Publisher, “Полацкія лабірынты”, ARCHE, “АЧК-Беларусь“.
Кніжны маркет пройдзе ў Варшаве ў Karma Crew. Адрас: Al. 3 Maja 15. Пачатак у 15:00.






