BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Кніжны воз” працуе над праектам «Агучыць Каласы»

«Агучыць Каласы». Над такім праектам працуе «Кніжны воз». Пра гэта паведамляе сузаснавальніца ініцыятывы Крысціна Дробыш. Больш таго, цяпер у інтэрнэт-чытанкі для дзяцей ёсць сваё прадстаўніцтва ў Злучаных штатах Амерыкі, дзве гэтыя навіны звязаныя з асобай Алесі Сёмухі, дачкі вядомага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі, а таксама хрэсніцы не менш легендарнага Уладзіміра Караткевіча, аўтара «Каласоў пад сярпом тваім».

Сувязь тлумачыць Крысціна Дробыш:

– Вялізнейшы твор, і гэта вялікія выдаткі. І мы разумелі, што ўласнымі сіламі гэта будзе досыць складана пацягнуць. Але прапанова і ідэя паступілі ад хрэсніцы спадара Караткевіча, Алесі Сёмухі, якая вызвалася дапамагчы нам з тым, каб зрэалізаваць гэты праект. Алеся акрамя таго цяпер з’яўляецца афіцыйнай прадстаўніцай “Кніжнага возу” ў ЗША. То бок у нас цяпер ёсць прадстаўніцтва ў ЗША.

Менавіта Алеся Сёмуха прапанавала зрабіць найноўшую аўдыёверсію класікі беларускай літаратуры – раману «Каласы пад сярпом тваім». Працу над якім “Кніжны воз” ужо распачаў у студзені.

Беларускае Радыё Рацыя