BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Кніжны воз“ святкуе чацвёртыя нарадзіны

200 гадзінаў аўдыё і сотня кніг. Такі вынік чатырохгадовай працы праекту аўдыёкніг па-беларуску „Кніжны воз“. Пра апошнія навінкі распавяла адная з аўтараў, акторка Крысціна Дробыш:

Магу вяшчаць за два праекты — для дзяцей і для дарослых. Вось, і расказаць сапраўды ёсць пра што. Што датычыцца праекта для дзяцей, то мы выпусцілі „Алісу“, што „скрозь люстэрка“ — знакамітую казку Люіса Кэрала. Больш за тое, яна выйшла ў аўдыёверсіі з цудоўным музычным афармленнем, бо музыку пісала Вольга Падгайская. Таксама выйшла анімаваная версія з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Слухаць беларускія кнігі можна праз спецыяльна створную аплікацыю ці наўпрост праз сайт https://knizhnyvoz.com/

Беларускае Радыё Рацыя