BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Конкурс „Я нарадзіўся тут – Tu się urodziłam/em” абвешчаны ў Гайнаўцы

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы абвясціў Восьмы конкурс дзіцячай і моладзевай творчасці „Я нарадзіўся тут – Tu się urodziłam/em”. Конкурс прысвечаны гісторыі і культуры Падляшша, а таксама нацыянальным і этнічным меншасцям, якія стагоддзямі жывуць у рэгіёне.

Да ўдзелу запрашае дырэктар музея Тамаш Ціханюк:

– Маем пяць катэгорый. Конкурс накіраваны да дзяцей і моладзі, пачынаючы яшчэ з дзіцячага садка. Трэба стварыць працу, якая будзе скіравана да нашай малой айчыны, да бацькаўшчыны, да месцаў, дзе мы жывём. Завершыцца конкурс урачыста ў Беларускім музеі. Таксама адбудзецца адкрыццё пасляконкурсай выставы.

Працы на конкурс можна дасылаць да 15 мая 2026 года. Кожны ўдзельнік можа падаць адну працу фармату A4 або A3, выкананую самастойна. З адной навучальнай установы можа быць пададзена любая колькасць работ. Конкурс праводзіцца ў межах праекта „Przygraniczny Alians Etniczny”, які фінансуецца Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы і бюджэтам горада Гайнаўка.

Рэгламент конкурсу і неабходныя дадаткі даступныя на сайтах:
www.muzeumbialoruskie.pl і www.hajnowka.pl.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Музея.