Культура як сіла, якая вызначае будучыню нацыі. Пра гэта сёння пагутарым з нашай госцяй – намесніцай прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях культуры Ірэнай Кацяловіч.

Чаму культура — гэта не толькі мастацтва, але і сапраўдны складнік нацыянальнай бяспекі, які аб’ядноўвае і абараняе нас.
РР: Як на Ваш пункт гледжання культура можа стаць інструментам нацыянальнага адраджэння пры цяперашнім крызісе ў Беларусі і тое, што актывісты фактычна знаходзяцца ў выгнанні?
Ірэна Кацяловіч: Гэта інструмент у натуральны спосаб, я магу больш сказаць, што культуру як інструмент, і ідэнтычнасць, як інструмент, разумее нават афіцыйная ўлада у Беларусі, калі паглядзець на стратэгіяю нацыянальнай бяспекі. Вось гэты культурніцкі аспект і аспект нас, як адрознай нацыі, прапісаны ў першых шэрагах у разуменні нацыянальнай бяспекі. Нацыянальная ідэнтычнасць, культура, якая захоўвае гэтыя каштоўнасці, і матэрыяльныя, і духоўныя, якая перадае гэтыя каштоўнасці наступным пакаленням, якая іх фарміруе ў пэўным сэнсе, якая дапамагае асэнсоўваць пэўныя рэчы – і сваё мінулае, і сённяшні дзень, і будучыню таксама. Гэта адна з першых рэчаў, якая ўплывае на ў тым ліку бяспеку, геапалітычнае становічша, захаванне нацыі ў любых умовах. Можа не быць выразных дзяржаўных межаў, але калі ёсць сфармаваная нацыянальная ідэнтычнасць, то нацыя захавецца.
РР: Ці ёсць у Вас іпрыклады праектаў, якія з’явіліся за апошнія 5 гадоў, напрыклад, у выгнанні ці ў самой Беларусі, якія сапраўды спрыяюць захаванню культурнай памяці, ідэнтычнасці, і могуць дэманстраваць, як яркі прыклад таго, як культура стала інструментам нацыянальнага адраджэння?
Ірэна Кацяловіч: Гэта кожны праект. Тут нават не трэба выдзяляць. Я б хацела падкрэсліць, што кожная ініцыятыва, пры тым, што яны вельмі часта паўстаюць за мяжой, дзе культура не мае падтрымкі сваёй дзяржавы, і калі праекты, ініцыятывы, асацыяцыі культурніцкія паўстаюць, трэба разумець, у якіх умовах яны паўстаюць. А калі яны паўстаюць у такіх умовах, як натуральны запыт грамадства, кам’юніці, у гэтым сэнсе кожная ініцыятыва, якая ў гэтае поле штосьці дадае, яна і ёсць захавальнікам і таксама вельмі істотным унёскам у фармаванне ідэнтычнасці, і ўласна ў нацыянальнае адраджэнне. Не кожны ўсведамляе свой унёсак у агульную карціну, але так ці інакш, гэты ўнёсак ёсць.
РР: Хто да вас можа звяртацца: проста беларусы, якія жывуць у канкрэтных краінах ці па ўсім свеце, і па якіх пытаннях да вас можна звяртацца, як намесніцы прадстаўніка?
Ірэна Кацяловіч: Да нас могуць звяртацца беларусы, не важна, дзе яны жывуць, з нейкімі канкрэтнымі ідэямі, прапановамі, пытаннямі па адвакацыі, заўвагамі. Да нас таксама могуць звяртацца патэнцыйныя партнёры, таму што мы таксама займаемся тым, каб выбудоўваць гэтыя калабарацыі, сувязі паміж беларусамі і калегамі за мяжой.
Цалкам гутарка:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






