Ад 10 да 20 чалавек кожны панядзелак штотыдзень у Кракаве збіраюць заняткі беларускімі традыцыйнымі танцамі. Разам з беларусамі яна збіраюць таксама ўкраінцаў і палякаў.

Распавядае суарганізатар Сяржук Тупальскі:
– Канкрэтныя танцы заўсёды мы больш развучваем па праграме нашага настаўніка Алега Каліноўскага, які мае тую базу, якую хоча нам прывіць. Зразумела, што кожны раз гэтая база заключаецца ў нейкіх там скілах трымання ў пары ці канкрэтнае трыманне рытмікі танца. І ёсць такі пул канкрэтных танцаў, якія мы даволі часта паўтараем.
Ужо сёння, 30 верасня, у Кракаве адбудзецца чарговы Вечар традыцыйных беларускіх танцаў. Пачатак а 20:30 польскага часу. Месца: Mikołajska 4/6.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook






