«Змагары — яны і ў космасе змагары!» Беларускі гурт «Крамбамбуля», які сёлета аднавіў сваю дзейнасць, гэтым ранкам прэзентаваў кліп на новую песню «Толькі перамога».
З дапамогай штучнага інтэлекту ўдзельнікі калектыву на чале з Лявонам Вольскім пераўвасабляюцца ў персанажаў сагі «Зорныя войны». Адпаведныя ролі набываюць і іхныя антаганісты – прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі. Але, як гіранічна пазначана ў апісанні, «усе пэрсанажы выдуманыя, а ўсе супадзенні з рэчаіснасцю выпадковыя».
Кліп дасяжны на YT-канале Вольскага @lvolski.
Беларускае Радыё Рацыя







