31 траўня ў Вільні пройдзе канцэрт-вяртанне беларускага гурта “Крамбамбуля”. Імпрэза будзе прысвечаная 10-годдзю альбома “Чырвоны штраль”. Таксама на падзеі прагучыць і свежы сінгл калектыву.

“Праз доўгі перапынак “Крамбамбуля” зноў становіцца актуальнай”, – тлумачыць прычыны вяртання Лявон Вольскі:
– Столькі ўжо вакол: шмат дэпрэсіі, трагедый і вельмі сур’ёзных рэчаў, што раней, напрыклад, у 2020-ым, падавалася, што «Крамбамбуля» не зусім пасуе, таму што гэтыя рэпрэсіі і боль народны, таму весяліцца не вельмі выпадае ў такі час. Ужо мінула амаль пяць гадоў з таго часу. Толькі сумаваць і пераймацца – гэта на наш погляд цяпер – няправільная стратэгія. Трэба таксама адпачываць і весяліцца, тым больш што апошні наш альбом «Чырвоны штраль», хоць яму ўжо і дзесяць гадоў, наўпрост пра партызанскую барацьбу, пра змаганне з рэжымам.
Таксама ў планах гурта “Крамбамбуля” – выступы на фэстах “Тутака” (10–13 ліпеня) і “Грай” (5 верасня).
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя