У Варшаве на Дзень Волі, 25 сакавіка, у клубе Niebo выступіў гурт «Крамбамбуля». Публіку чакалі як знакамітыя песні бэнду — “Госці”, “Турысты” і “Чырвоны штраль”, так і «адноўленыя» версіі кампазіцый N.R.M. «Тры чарапахі» і «Простыя словы».

Пра стан, у якім цяпер знаходзіцца «Крамбамбуля», распавёў лідар калектыву Лявон Вольскі:
– «Крамбамбуля» – гэта і экзотыка, і разынка. І праблема, што Павел Аракелян знаходзіцца ў Вільні. Калі мы едзем ў Вільню, то гэта наадварот плюс. Але калі мы граем у Варшаве, ці яшчэ якім горадзе Польшчы, то праблема яго неяк сюды давезці. Ці да яго гэта робіцца праблема. Вось і гэтым разам ён ехаў і ў машыне загарэўся нейкі датчык, давялося спыніцца і штосьці спраўджваць. Мы таксама хваляваліся, што Паша не даедзе. Але ў рэшце ў іх усё вырашылася і яны даехалі, прычым да пачачатку саунд-чэку паспелі.
Спецыяльным госцем канцэрту стаў польскі музыка Томаш Арганэк. А сярод публікі былі палітыкі Святлана Ціханоўскай, Павел Латушка і Франак Вячорка, а таксама беларускія палітвязні.
Цалкам матэрыял:





























Беларускае Радыё Рацыя






