BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Крок насустрач»

«Крок насустрач» – выстава Ніны Маргаевай адкрылася 23 студзеня ў творчай прасторы CreateCulture Space у Вільні. На ёй прадстаўлена 40 карцін мастачкі.

Канцэпцыя гэтай выставы – даследаванне штодзённасці праз мастацтва. Простыя прадметы і пейзажы становяцца адлюстраваннем чалавечых эмоцый і перажыванняў. Асноўная серыя «Жыццё на пятым паверсе» раскрывае ізаляцыю гарадскога жыцця.

Першая карціна, якую набылі на выставе ў Вільні. Лера Лазук – злева.

Паводле арганізатаркі выставы, мастачкі Леры Лазук, 4 лютага гэтая выстава будзе дапоўнена:

Будуць выстаўленыя працы іншых мастакоў, у тым ліку такіх вядомых асобаў як Піт Паўлаў, Ксіша Ангелава. Яны перадалі таксама свае карціны, якія можна набыць. І гэтыя грошы будуць перададзеныя Ніне з продажу гэтых карцін. Карціны Ніны таксама прадаюцца, але яны зараз даволі дарагія. Я лічу, што самае лепшае – гэта ўвогуле, каб куплялі нейкія музеі, каб гэта ўсё не згубілася, бо гэта таксама наша спадчына. Творы маюць вельмі высокую мастацкую якасць.

Выстава будзе працаваць у віленскай прасторы CreateCulture Space да 20 лютага. Яе наведвальнікі змогуць не толькі пазнаёміцца з мастацтвам, але дапамагчы мастачцы Ніне Маргаевай, бо выстава мае дабрачынны характар. Працы можна набыць, а ўсе сабраныя сродкі (за вылікам падаткаў) будуць накіраваны на падтрымку творцы, якой у 2023 годзе дыягнаставалі рэдкае захворванне — БАС. Гэтыя сродкі дапамогуць аплаціць лячэнне і неабходную падтрымку.

Паглядзець карціны, якія можна набыць, можна па спасылцы: https://drive.google.com/file/d/1bklxNuIi_A5rGLxgFzKCxRM0URsBNJt7/view?pli=1.

Кошт карцін складае ад некалькі дзясяткаў да 4000 еўра.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя