BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Крыс Нідэнталь у Беластоку – сустрэча з жывой легендай фатаграфіі

У Падляшскай бібліятэцы ў Беластоку адбылася сустрэча з сусветна вядомым фатографам Крысам Нідэнталем.

Намеснік Прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі падкрэсліў значнасць спадчыны фотамайстра, адзначыўшы, што яго здымкі – гэта не проста дакументы часу, але і мастацкія сведчанні гісторыі:

– Гэта аўтар вядомых фотаздымкаў. Сёння пабачым яго здымкі і пачуем цікавыя гісторыі. Ён заўсёды мае штосьці цікавае распавесці. Здымкі, зробленыя падчас пілігрымак папы Яна Паўла другога па Польшчы, гэта спыненне часу, гэта гісторыя Польшчы ў фатаграфіях.

Грамадскі дзеяч Марыюш Сакалоўскі распавёў пра самы знакаміты здымак Нідэнталя — кадр з Варшавы 1981 года: танк на фоне кінатэатра «Масква» з плакатам фільма “Час Апакаліпсісу”:

– Танкі, якія спыняюць, – гэта вельмі сімвалічная фатграфія. Крыс Нідэнталь з’яўляецца ўнікальным фіксатарам жыцця на пераломе 70-х і пачатку 90-х гадоў. Выдатны фатограф, здымкі якога перадаюць фарбы жыцця палякаў у ПНР. Яго творчасць выклікае ў палякаў зацікаўленне.

Сустрэча прайшла ў межах цыклу «Літаратурныя серады» і прыцягнула вялікую колькасць слухачоў. Гутарка закранала як тэхнічныя, так і этычныя аспекты фатаграфіі, а таксама ролю фатографа як сведкі і ўдзельніка гістарычных падзей.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя