BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Książnica Podlaska працягвае свае літаратурныя серады

Гэтым разам госцяй бібліятэкі была «каралева польскага дэтэктыву» Катажына Бонда. Пісьменніца паходзіць з Падляшша, дакладней з Гайнаўкі. На сустрэчы яна згадала, што найбольш цяжка ёй было працаваць над раманам «Акулярнік», у якім апісала забойствы мірных праваслаўных беларусаў на Падляшшы байцамі польскага ўзброенага супраціву пасля Другой сусветнай вайны.

Памятаю, што ўсе мяне ад гэтага адмаўлялі, усе мае кансультанты, якія проста дапамагалі мне збіраць матэрыялы для гэтай кнігі, звязаныя з рэальным гістарычным элементам і проста з дзейнасцю Рамуальда Рэйса, псеўданім Буры, і яго аддзела. Яны не верылі, што я напішу і выдам гэтую кнігу. Спачатку што напішу, а потым апублікую. Мне тады казалі, што гэта смела, але я думала, што гэта проста мой абавязак. Я думаю, што гэта адна з маіх найлепшых кніг

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

У 2007 годзе Катажына Бонда дэбютавала крымінальным раманам “Справа Ніны Фрэнк”, за які атрымала прэмію “Дэбют года” выдавецтва “Медыя-Экспрэс”. З таго часу пісьменніца выдала каля 30-ці дэтэктыўных раманаў. Яе кнігі разышліся ў Польшчы тыражом больш за 3 мільёны экзэмпляраў.

Беларускае Радыё Рацыя