BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ксіша Анёлава пра партрэты палітвязняў

У Нямеччыне партрэты палітвязняў працягвае пісаць беларуская мастачка Ксіша Анёлава.

Здымак: Дом Творцаў

Пачынаючы з 2020 года такіх выяваў cкапілася ўжо з 2 валізкі і штораз колькасць прац толькі расце, – распавяла сама творца:

— Мой праект „Беларускі мартыралог“ касуе ўсе астатнія праекты. І я не шкадую аб гэтым. Я проста сябе адчуваю нацягнутай стралой, якая ляціць, што б не здарылася, якія б паразы ўнутры не адчуваліся б, што ўсё прапала. Мы пераможам. Таму я, як і раней, працую над „Беларускім мартыралогам“.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Ксіша Анелава дадала, што з партрэтамі палітвязняў як ладзяцца асобныя выставы ў розных краінаў свету, так і адбываюцца перформансы на рознага кшталту сустрэчах, у тым ліку з палітыкамі.

Беларускае Радыё Рацыя