BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кшыштаф Конічэк адзначае сваё 70-годдзе выставамі

Гэтага беластоцкага мастака добра ведаюць у творчых асяродках усёй Польшчы. Кшыштафа Конічка называюць галоўным прадстаўніком мастацкага Падляшша.

Кшыштаф Конічак

З нагоды 70-годдзя мастака ў Ксенжніцы Падляшскай адбылася выстава. 2 верасня тут прайшоў фінісаж.

Кажа Кшыштаф Конічак:

– Гэта такая рэтраспектыўная выстава, лёгкі агляд маёй творчай дзейнасці. Наступная мая выстава, дзе будуць і мае найноўшыя карціны, адбудзецца ў беластоцкім музеі ў студзені. Гэты мой стыль адпавядае майму характару, досыць імпульсіўнаму. Я калісьці меў крыху іншыя творы, іх тут на выставе акурат няма, гэта адпавядала свайму часу, трэба было пратэставаць, трэба было змагацца.

Кшыштаф Конічэк нарадзіўся ў 1955 годзе ў Алецку. Але з 15-ці гадоў жыве ў Беластоку. Скончыў Дзяржаўную вышэйшую школу прыгожых мастацтваў у Познані. Ён аўтар болей 70 персанальных выставаў. Яго працы знаходзяцца ў калекцыях: Падляшскага музея, Ваеннага музея ў Беластоку, Беластоцкага ўніверсітэта, Падляшскай бібліятэкі і ў шматлікіх прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Цалкам матэрыял:

Адкрыццё фінісажу выставы Кшыштафа Конічка ў Ксенжніцы Падляшскай.
Адкрыццё фінісажу выставы Кшыштафа Конічка ў Ксенжніцы Падляшскай.
Адкрыццё фінісажу выставы Кшыштафа Конічка ў Ксенжніцы Падляшскай.
Карціны Кшыштафа Конічка на выставе ў Ксенжніцы Падляшскай.

На фінісажы выставы Кшыштафа Конічка ў Ксенжніцы Падляшскай.
На фінісажы выставы Кшыштафа Конічка ў Ксенжніцы Падляшскай.
На фінісажы выставы Кшыштафа Конічка ў Ксенжніцы Падляшскай.
На фінісажы выставы Кшыштафа Конічка ў Ксенжніцы Падляшскай.

Беларускае Радыё Рацыя