BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2026 годзе абраныя Паставы

Культурнай сталіцай Беларусі 2026 года сталі Паставы. На гэтае званне прэтэндавалі пяць гарадоў: Паставы, Мазыр, Ваўкавыск, Асіповічы і Салігорск.

Фота: ekskursii.by

Паставы — гэта 18-тысячны райцэнтр, гісторыя якога вядзецца з 1409 года. Ён размешчаны прыкладна 30 км на поўнач ад возера Нарач. Горад стаіць амаль на мяжы з Літвой.

Статус культурнай сталіцы сапраўды садзейнічае прыцягненню ўвагі да гарадоў, уліванню інвестыцый у яго інфраструктуру, але з іншага боку, часта выліваецца ў фіктыўныя ці паспешлівыя рамонтныя працы, зробленыя дзеля «галачкі».

Сёлета званне культурнай сталіцы краіны носіць Іванава.

Беларускае Радыё Рацыя