У Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Напярэдадні даты, падчас урачыстага мерапрыемства ў Менскім ГДК, міністр культуры Анатоль Маркевіч абазначыў актуальныя задачы работнікаў сферы: “Культура з’яўляецца той сферай, якая здольна даць дастойны адпор антыпатрыятычным і амаральным выклікам і пагрозам”.

Чыноўнік падкрэсліў, што намаганні работнікаў культуры зараз накіраваны на выхаванне патрыётаў Беларусі.
«Ачысціўшыся ад дэструктыўных элементаў, культурная супольнасць засяродзіла намаганні на вырашэнні галоўнай задачы – выхаванні дастойных грамадзян і патрыётаў Беларусі, – цытуе яго словы БелТА.- Працаўнікоў сферы культуры Беларусі больш за 50 тысяч. Гэта цэлае войска. І сёння ўсе мы – байцы культурнага фронту, мабілізаваныя на духоўную бітву за Беларусь.».
Мерапрыемствы з нагоды даты, а таксама ўзнагароджання работнікаў сферы прайшлі ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Беларускае Радыё Рацыя