Легалізацыя беларусаў, вырашэнне пытанняў з атрыманнем альтэрнатыўных беларускаму пашпарту дакументаў, арганізацыя фестываляў ды культурніцкіх імпрэзаў. І гэта далёка не поўны спіс напрамкаў працы беларускай дыяспары ў Нямеччыне, – адзначыла другая старшыня аб’яднання беларусаў Германіі RAZAM Марыя Рудзь:

– Напэўна, зараз самае актуальнае – гэта дапамога з легалізацыяй беларусам, якія жывуць у Нямеччыне, а дакладна з новымі пашпартамі. А таксама для беларусаў, якія хочуць пераехаць у Нямеччыну па палітычных матывах.
Мы таксама прасоўваем беларускую культуру і мову ў Нямеччыне. Мы ладзім культурніцкія імпрэзы, праводзім фестывалі і падтрымліваем беларускіх мастакоў і мастачак, таксама ў нас ёсць праца з дзеткамі-беларусамі, якія жывуць у Нямеччыне.
Марыя Рудзь дадала, што ў асноўным найбольшую колькасць беларусаў зараз гуртуюць менавіта культурніцкія мерапрыемствы. Яны ўзмацняюць беларускую дыяспару і пашыраюць кола кантактаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Сяргей Балай






