28-га жніўня ў Берліне – харэаграфічны перформанс Вольгі Рабецкай «Чатыры сцэны».

Персанажы тут прадстаўляюць чатыры розныя, але звязаныя сітуацыі на шляху да пошуку сябе. Яны выкарыстоўваюць тэатр, сучасныя медыя і танец, каб расказаць свае гісторыі. Сцэна першая распавядае пра сістэму, якая цісне і карае любую форму асабістай ініцыятывы. Сцэна другая паказвае, што адбываецца, калі вы вырашаеце не падпарадкоўвацца. Трэцяя – ператвараецца ў цішыню, якая непазбежна наступае за эмацыйнымі ўсплёскамі папярэдніх сцэн. Чацвёртая распавядае пра партнёрства двух кітоў, якія плаваюць побач. Яны адчуваюць сябе гэтак жа камфортна разам, як і паасобку.
28-га жніўня ў Варшаве – паказ беларускіх фільмаў на вольным паветры «Пад агульным небам». Глядзім карціну “Раскіданае гняздо” –пра лёс сям’і Шымко, вымушанай пакінуць родны дом у Беларусі, каб папрасіць палітычнага прытулку ў Францыі. Іх падарожжа ператвараецца ў барацьбу за выжыванне. Таксама пакажуць стужку “Мара”. У 2020 годзе Мінск становіцца арэнай масавых антыўрадавых пратэстаў. Грамадзяне выходзяць на вуліцы, каб абараніць свае жаданні і супрацьстаяць беспарадкам, у якіх яны жывуць гадамі. І яшчэ адна карціна – “Апошняя начная змена” – пра тое, як дзяжурства ў навагоднюю ноч у адным з варшаўскіх хостэлаў стала кашмарам для дзяўчыны, што працавала на рэцэпцыі. Уваход вольны.
У фармаце анлайн 29-га жніўня – варкшоп «Notion для сайтаў: стварэнне і кіраванне публічнымі старонкамі». Спікерка — Марыя Бяганская, сертыфікаваная экспертка па працы каманд у Notion.
Гэтым разам яна зробіць акцэнт на запыце ад удзельнікаў і раскажа, як бясплатна зрабіць сваю публічную старонку. Падчас вакршопа абмяркуюць стварэнне чарнавога варыянта сайта, структуру і афармленне, асноўныя элементы, базавы функцыянал.
30-га жніўня – творчая сустрэча з Сяргеем Календам у Вільні. Абмяркуюць з аўтарам яго кнігу «Стрыжэ і піша». Лёгкія і цікавыя тэксты ў зборніку даюць магчымасць убачыць рэчаіснасць вачыма пісьменніка, які адначасова ёсць экспертам цырульніцкай справы.
Таксама 29-га жніўня – выстава «Пачуццё бяспекі» ў Харкаве. Ідэя праекта — у тым, каб паказаць Харкаў як важную частку глабальнага свету, яго культурнае, навуковае і палітычнае значэнне. У экспазіцыі — працы 31 мастака і калектыву, якія пакажуць розныя пункты гледжання. У праекце прымаюць удзел і беларускія творцы.
Беларускае Радыё Рацыя






