BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Культурны каляндар беларускіх падзей у розных кутках свету

11 верасня ў Варшаве гурты «Гітара і барабаны» і «.K» граюць канцэрт. Гурт «Гітара і барабаны» складаецца з музыкаў бэндаў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея». Ілля Чарапко-Самахвалаў і Аляксей Тарасевіч сыграюць акустычна-барабанную праграму, якая будзе ўключаць як добра вядомыя, так і менш знаёмыя кампазіцыі. .К (tochka K) – праект беларускага музыкі Яўгена Кучмейны. Унікальны аўтарскі стыль і магічнае гучанне дазволяць адправіцца ў падарожжа па невядомых, часта нават для аўтара, сусветах.

У Беластоку 14 верасня, у суботу, грае канцэрт гурт «Relikt». Калектыў прадставіць песні з апошняга альбома «Былі, ёсць, будзем» (каверы на класіку беларускага року — Mroja, NRM, Ulis, Bonda, Мясцовы час і шмат яшчэ) і зайграе любімыя хіты. Музыка калектыву — гэта сплаў альтэрнатыўнага року з беларускай аўтэнтыкай, магутнага вакалу і шчырасці.

У нядзелю, 15 верасня, мастачка Таня Дзівакова ладзіць у Варшаве майстар-клас «Сямейны партрэт у стылі Арчымбальда». Мы даведаемся пра мастака Джузэпэ Арчымбальда, які рабіў партрэты з садавіны , гародніны, кветак і не толькі. Натхніўшыся мастаком, зробім «смачныя» партрэты сваёй сям’і ці нейкай неверагоднай істоты ў тэхніцы калажа. Запрашаюць дзяцей і дарослых усіх узростаў і зацікаўленасцей.

15 верасня, у нядзелю, у Варшаве грае канцэрт AP$ENT – аўтар той самай песні «Можна я з табой».

18 верасня ў Варшаве псіхалагіня Наталля Цынкевіч запрашае на інтэграцыйную сустрэчу. На падзеі ўдзельнікі абмяркуюць прычыны эмацыйнай нестабільнасці, атрымаюць і скарыстаюцца інструментамі самадапамогі, папрацуюць з цялеснымі тэхнікамі падтрымання эмацыйнага стану і навучацца вяртаць сабе з дапамогай цела кантроль і ўстойлівасць. Удзел бясплатны, але неабходна зарэгістравацца.

Такія імпрэзы чакаюць бліжэйшым часам. Далучайцеся!

Беларускае Радыё Рацыя