У панядзелак, 30-га верасня, пройдзе анлайн-лекцыя «Юльян Тувім у беларускіх акулярах».

13 верасня споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння польскага аўтара, таму падзея — добрая нагода паразмаўляць пра яго паэтычныя адкрыцці і літаратурныя іпастасі, а таксама пра беларускія версіі яго твораў. Дзеяч нарадзіўся ў Лодзі ў польскай габрэйскай сям’і. Вывучаў права і філасофію ў Варшаўскім універсітэце, але курсу не скончыў, цалкам аддаўшыся творчасці. У 1918 годзе выйшаў першы зборнік яго паэзіі. Актыўна выкарыстоўваў у сваёй творчасці гутарковую мову. Для ранніх вершаў уласцівы аптымізм, што паступова замяняецца горкім светабачаннем. Паэма «Баль у оперы», якая сатырычна выяўляла рэжым часоў санацыі, была забароненая цэнзурай. У эміграцыі, у Бразіліі і ЗША, працаваў над паэмай «Польскія кветкі», што засталася няскончанай. Шырока вядомы сваімі дзіцячымі вершамі
У панядзелак, 30 верасня, у Вільні адбудзецца сустрэча суполкі аматараў паходаў і іншых outdoor-актыўнасцяў «Як мы прабавілі лета: паходы». Арганізатары запрашаюць пасядзець з гарбаткай ля ўяўнага паходнага вогнішча і падзяліцца расповедамі аб доўгіх аўтаномных паходах у горы ці проста шпацырах у літоўскіх лясах, пагаварыць пра тое, што не атрымалася сёлета, ды памарыць пра будучыя планы.
У Варшаве працуе выстава Сяргея Шабохіна «Шчыліна. Контрманументальны квір». Інсталяцыя мае форму лабірынта, які складаецца з 8 модуляў. Яны рухаюцца ад чорнага праз розныя адценні шэрага да белага і паказваюць розныя стратэгіі квірынгу помнікаў і гісторыі. Рэтраспектыўны аповед, заснаваны на кінаматэрыялах, выявах і аб’ектах, разгортваецца па тапаграфічнай восі трох месцаў — Берліна, Польшчы і Беларусі.
Таксама ў Варшаве працягваецца выстава плакатаў «Салідарнасць», прысвечаных салідарнасці з Украінай і Беларуссю. Тут можна пабачыць працы больш за 20 мастакоў з 8 розных краін. Сімвалічна, што плакаты экспануюцца ў будынку, дзе ў 1989 годзе месціўся перадвыбарчы штаб «Салідарнасці». Уваход вольны.
У аўторак, 1 кастрычніка, Лявон Вольскі грае канцэрт у Мюнхене. На выступе будуць вядомыя і новыя песні, а слухачы атрымаюць магчымасць пагутарыць са спадаром Лявонам і задаць пытанні.
Беларускае Радыё Рацыя






