У сераду, 14-га жніўня, – анлайн-дыскусія памяці Аляксея Стрэльнікава. Тэатразнаўца, крытык, куратар, выкладчык, рэжысёр, акцёр — фігура Аляксея Стрэльнікава быццам увасобіла ў сабе не толькі «асаблівую» культурную сітуацыю ў Беларусі. Яго імя добра вядомае ў тэатральных колах краіны і за яе межамі, а без яго дзейнасці — шматграннай, глыбокай— немагчыма ўявіць сабе беларускі тэатральны ландшафт. Удзел вольны. Рэгістрацыя будзе завершаная за 2 гадзіны да мерапрыемства.

Таксама ў сераду – прэзентацыя кнігі Алеся Белага «Самы цымус: Смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» ў Варшаве. Падчас сустрэчы аўтар прыгатуе страву, якую можна будзе адразу пакаштаваць. Якую — даведаецеся на івэнце. Кніга, выдадзеная Gutenber Publisher, — гэта 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага з аўтарскімі ілюстрацыямі Юрыя Таўбкіна. Уваход вольны.
У сераду, 14 жніўня, спявачка, дырыжорка хору “Пташка” Саша Мацюхова чытае ў Варшаве лекцыю “Шапэн: кампазітар у эміграцыі”. Будзе музычны вечар з прасека і жывой размовай пра Шапэна не як пра персанажа з урока музычнай літаратуры, а як пра жывога чалавека. Будуць гутарыць пра тое, кім быў Фрэдэрык Шапэн, якой была яго сям’я, як пачаўся яго музычны шлях, чаму Шапэн пакінуў Польшчу і не змог вярнуцца.
У чацвер, 15-га жніўня, у Варшаве – экскурсія па выставе «Ales Pushkin. AFTERLIFE». Выстава прысвечана памяці мастака Алеся Пушкіна. Год таму спадар Алесь быў забіты ў беларускай турме. У экспазіцыі — працы, заснаваныя на медыйных артэфактах, дакументах і відэатворах мастака, а таксама арыгінальныя творы фатографаў і відэадакумэнталістаў. Падчас экскурсіі публіка пазнёміцца з мясцінамі, дзе функцыянуе музей Вольнай Беларусі — вуліцы Новы Свят і Фоксал, а ў музеі будзе экскурсія па выставе ад супрацоўніка ўстановы.
У суботу, 17 жніўня, у Beer Station Praga грае прахалодны летні канцэрт Зміцер Вайцюшкевіч. Абяцае новыя і даўно знаёмыя песні. Сяброўская атмасфера, смачнае піва, добрая музыка – усё як мае быць у суботні вечар.
Такія падзеі чакаюць бліжэйшым часам. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя






