BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Культурны каляндар беларускіх падзей

У пятніцу, 6-га верасня, у Беластоку – канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана». Беларускі музычны калектыў заснаваны ў сярэдзіне 2000-х гадоў. У асноўным раскрывае ў сваіх песнях тэму непадзеленага кахання, што перамяжоўваецца жартоўнымі момантамі з жыцця мясцовага «пацана». А на разагрэве імпрэзы — бамбічныя «KurwaDziki»!

У Варшаве 7-га верасня – трэці фестываль беларускай музыкі GRAJ. Нас чакаюць выступы найлепшых беларускіх гуртоў. У праграме: Kurwadziki, Volski, Dzieciuki, Relikt, Разбітае Сэрца Пацана, Nochy. Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту “Грай” можна будзе пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.). Ад 15 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой заграюць маладыя выканаўцы. Месца імпрэзы – летняя пляцоўка Odessa Club.

8-га верасня ў Варшаве – Батлейка з Маляванычам. Што такое батлейка? Адкуль сумесь сакральных і жартоўна-бытавых матываў у яе дзеі? І чаму ў Беларусі гэты старажытны лялечны тэатр называлі так, ва Украіне «вярцеп», а ў Польшчы — «шопка»? Пра гэта і шмат іншых цікавостак даведаемся на імпрэзе. Ды не толькі паглядзім, але і самі возьмем удзел у спектаклі «Цар Ірад», і пазнаем у вобразах кананічнага аповеду персанажаў сучаснай беларускай гісторыі.

І таксама ў Харкаве працягваецца выстава «Пачуццё бяспекі». Ідэя праекта — у тым, каб паказаць горад як важную частку глабальнага свету, яго культурнае, навуковае і палітычнае значэнне, уцягнуць увесь свет у Харкаў і Харкаў у свет, спрыяць абмену сувязямі, інфармацыяй, супольнасці і ўзаемазалежнасці. У экспазіцыі — працы 31 мастака і калектыву, якія пакажуць розныя пункты гледжання і ўяўленні пра бяспеку. Выстава прапануе наведвальнікам убачыць бяспеку як інфраструктуру клопату, камунікацыі і супольнасці. У праекце прымаюць удзел і беларускія творцы. Куратары выставы — Таццяна Качубінская, Аляксандр Камароў, Марына Конева, Антаніна Сцебур, Максім Тымінко.

Беларускае Радыё Рацыя