28-га чэрвеня ў Менску – куратарская экскурсія па выставе «Постскрыптум». Прааналізуюць: вынікі фестывалю мастацтва Арт-Менска і вызначаць крытэрыі глядацкага ўспрымання; працы ўдзельнікаў выставы і іх стылістычныя пошукі; узаемадзеянне розных відаў мастацтва ў прасторавым вырашэнні экспазіцыі.

Таксама 28-га чэрвеня ў сталіцы – лекцыя «Рэканструкцыя традыцыйных строяў». Важным атрыбутам народных святаў і паўсядзённага жыцця здаўна былі строі. Вышыўка, ткацтва, прадзенне — часткай штодзённай працы. У лекцыі будуць разглядацца асноўныя прынцыпы рэканструкцыі беларускіх народных строяў. Асобная ўвага будзе выдаткоўвацца этнаграфічным рэгіёнам, па якіх на цяперашні момант мы маем малы аб’ём неабходных матэрыялаў.
У Віцебску 27-га чэрвеня – выстава «974». Нязменная канцэпцыя праекта — удзел толькі віцебскіх мастакоў. Больш за 40 аўтараў прадставяць больш за 150 работ на чатырох паверхах, у тым ліку на агляднай пляцоўцы, і на дзвюх галоўных лесвіцах «піраміды» «Марка-Сіці». Мастакі пагавораць пра любімы горад, запросяць у падарожжа ў часе, пакажуць горад розных гадоў і з розных вышынь. А розныя стылі — жывапіс, графіка, скульптура, інсталяцыя — пакажуць разнастайнасць падыходаў і пераасэнсаванняў тэмы «974». Упершыню на выставе будуць і дзіцячыя творы. Уваход вольны.
Сентыментальны шпацыр па габрэйскай Гародні адбудзецца 30-га чэрвеня. Тут чакае экскурсія па малавядомых месцах горада. Таксама ў цэнтры ўвагі – сінагога, музей гісторыі рэлігіі, дэгустацыя страў габрэйскай кухні.
30-га чэрвеня ў Менску прагучыць Сюіта Густава Холста «Планеты» ў выкананні Духавога квінтэта. Гэта сімфанічная сюіта ангельскага кампазітара, напісаная ў 1914-1917 гадах. Сюітны цыкл у неакласічным стылі ўключае ў сябе 7 частак, кожная з якіх прысвечана пэўнай планеце са сваім падзагалоўкам: «Меркурый крылаты пасланнік», «Юпітар, які прыносіць радасць», «Уран, чараўнік», «Няптун, містык» і іншыя.
У сталіцы 27-га чэрвеня – вернісаж выставы Мішы Дайліды «Мяккая архітэктура». Як часта мы сустракаем адну і тую ж мадэль, але кожны раз уяўляем яе ў розных амплуа. У гэтым выпадку наша фантазія бязмежная… Аўтар рыхтуе не звыклыя малюнкі з натуры, а сюррэалічную гіпербалізаваную экспрэсію. Уваход — па квітку ў галерэю.
Такія падзеі чакаюць бліжэйшым часам. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя