20 лютага (гэта будзе аўторак) Вольныя Купалаўцы граюць у Варшаве спектакль «Радзіва Прудок» паводле, вядома ж, Андруся Горвата.

Дата: 20 лютага. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Terminal Kultury Gocław, ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24, Варшава.
Сюжэт ведаеце: Адрусік Горват, журналіст з Менска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок адбудоўваць дзедаву хату і спасцігаць сваю паляшуцкую сутнасць.
Гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем.
Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі — гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою.
Рэжысёр — Раман Падаляка. Ролі выконваюць: Міхась Зуй, Святлана Анікей, Зміцер Есяневіч.
Квіткі коштам ад 60 злотых набывайце па спасылачцы.
Арганізатары






