BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Купалле на беразе Віслы ў Варшаве

Беларусы Варшавы берагуць народныя традыцыі і культуру. Народныя песні, танцы, святы ладзяцца круглы год.

Не прамінулі і Купалле, якое прайшло на беразе Віслы ў Варшаве, кажа арганізатарка свята былы работнік беларускай культуры, менеджарка Беларускай прасторы «Робім разам» Ганна Аляксандрава:

– Рабілі ўсё па традыцыях – палілі вогнішчы, ладзілі карагоды, спявалі песні, танчылі беларускія традыцыйныя танцы, гулялі ў гульні нашых продкаў. Варылі крупнік, смажылі яешню, пускалі вянкі, скакалі праз вогнішча нібы ачышчаючы сябе ўзяўшыся за рукі з любімым чалавекам.

Паводле Ганны Аляксандравай, прыходзілася адразу паясняць элементы святкавання на некалькіх мовах. Бо на свята акрамя беларусаў прыйшлі палякі, украінцы, індусы і іншыя нацыянальнасці. Гэта таксама дабаўляла каларыту беларускаму Купаллю.

Беларускае Радыё Рацыя