BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Купалле ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да самага прыгожага і чароўнага старажытнага летняга свята — Купалля.

Фота: t.me/etnaby

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.

У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.

Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята!

Удзельнікаў Свята «Купалле ў Азярцы» чакае:
-Пляценне вянкоў;
-Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
-Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
-Варожбы на вянках і зеляніне;
-Чарадзейныя казкі;
-Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
-Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
-Майстар-клас па дэкору з травы;
-Майстар-клас па лялькам з травы;
-Рыцарская і “вядзьмачая” пляцоўкі;
-Выступленні фальклорных калектываў.

Падзея адбудзецца 21 чэрвеня з 19.00 да 22.00.