У беластоцкай Галерэі Arsenał прайшла экскурсія на беларускай мове. Увазе ўдзельнікаў былі прадстаўлены экспазіцыі сучасных мастакоў Гедэона Горвата з Венгрыі і Івана Святлічнага з Украіны.

Кажа вядоўца экскурсіі Аліна Ваўранюк:
– Гэта выстава Івана Святлічнага. Цяжка пра яе расказваць, трэба прыйсці, спалучэнне і кіно, і музыкі, і рытму. Гэтыя рытмы не паўтараюцца, яны не заўсёды пасуюць да таго, што бачым. А тут зусім іншае. Па-першае, сам матэрыял – гэта воск, вельмі моцна навязвае па міфалогіі, што ў караля асліныя вушы.
Выставы сучасных мастакоў Гедэона Горвата з Венгрыі і Івана Святлічнага з Украіны даступныя для агляду ў галерэі “Арсенал” да канца ліпеня. Наведвальнікам прапануюцца бясплатныя кошыкі самаабслугоўвання для дарослых і дзяцей з наборамі творчых заданняў, якія паглыбляюць разуменне выстаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:














Беларускае Радыё Рацыя