Раз на тыдзень сустракаюцца ўдзельнікі курсаў пад назвай “Мова дзеткам” у Вільні ў Літве.
Гэта спосаб на камунікацыю з аднагодкамі, а таксама захаванне сваёй беларускай ідэнтычнасці ў эміграцыі, – распавяла выкладчыцца і сузаснавальніца заняткаў Дар’я Роскач:
– Раз на тыдзень, па нядзелях, мы сустракаемся. У нас дзве групы. Гэта дзеці ад шасці да васьмі год. І старэйшыя – ад васьмі-дзевяці да трынаццаці-чатырнаццаці год. Сёлета ў нас, так атрымалася, што гасцей асабліва не было. Мы з дзецьмі былі занятыя творча, плённа. Неяк так атрымалася, што мы пачалі разбіраць тэму «казкі», пасля мы прыдумлялі свае казкі.

Інфармацыя пра бягучыя мерапрыемствы даступная ў акаўнце ў інстаграм movadzietkam. Арганізатары папярэджваюць, што старонка прызнаная экстрымісцкай.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя