BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Курсы «Мова нанова» ў Беластоку гучна завяршылі свой трэці сезон

Курсы «Мова нанова» ў Беластоку завяршылі свой трэці сезон вялікай імпрэзай у беларускім хабе «Новая зямля». Адмысловым госцем апошняга ў гэтым сезоне занятка быў рэканструктар Васіль Калач, які распавёў пра свой досвед вырабу клінковай зброі. А сябры Беластоцкага музычнага клуба падаравалі гасцям курсаў – музычную частку.

Гавораць арганізатары курсаў «Мова нанова» ў Беластоку і госці вечарыны:

Ігар Палынскі: Гэта дае нам сілы, гэта дае нам імпэт, нягледзячы на ўсе складанасці, якія ўзнікаюць, рабім “Мову нанову”. Мы ўсё гэта робім за ідэю, у нас няма ніякага праекта, абсалютна ад душы і шчыра гэтым усім займаемся ўжо тры сезоны.

Васіль Калач: Я ўжо больш за 25 год фехтую белай зброяй, гэта важная частка майго жыцця, і тут я распавядаў, як мне ўдалося аднавіць гэты арсенал, фактычна сваімі рукамі, з дапамогай добрых сяброў у некаторых момантах, там, дзе патрэбныя былі адмысловыя навыкі.

Марыя Грыц: Таксама вельмі ўсцешана, што шмат людзей прыйшло, нягледзячы на тое, што лета, што пасля працы ў панядзелак. І бачу, што людзі задаволеныя. Яшчэ будзе “Мова нанова” на фестывалі “Тутака”, я ўсіх запрашаю.

Ігар Палынскі: Кожны раз, калі я прыходжу і бачу людзей, якія ходзяць на сустрэчы, на нашыя заняткі, я бачу іх вочы, чую іх водгукі, разумею, што я, хутчэй за ўсё, вазьму сябе ў рукі і мы будзем працягваць гэта рабіць.

Ініцыятыва курсаў «Мова нанова» ў Беластоку ўзнікла вясною 2022 года і ладзіцца культурнымі дзеячамі, якія вымушаныя былі выехаць з Беларусі пасля 2020 года.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя