I месца – Сяргей Дубавец, аўтар кнігі «Занзібар: сталеньне маладой душы».

Рашэннем журы аўтар узнагароджаны за філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення. Пераможца атрымаў галоўную ўзнагароду пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці.
II месца прэміі Гедройця – Югася Каляда, аўтарка кнігі «Перамена месцаў».
Аўтарка ўзнагароджана за фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве творчай стыпендыяй і месяцам працы на шведскім востраве Готланд. Прыз забяспечыў суарганізатар прэміі – Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
III месца прэміі Гедройця: Зміцер Дзядзенка, аўтар кнігі «Гульні Цырцэі».
Журы адзначыла кнігу за асэнсаванне гістарычнай повязі часоў у вострасюжэтнай форме. Прыз – выданне наступнай кнігі пры падтрымцы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.
Спецыяльны прыз прэміі Гедройця ад партнёра прэміі Audiobooks.by: Югася Каляда «Перамена месцаў».





