BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Легенда беларускага “металу” – упершыню ў Беластоку

1 чэрвеня 2025 года ў Беластоку ўпершыню адбыўся канцэрт легенды беларускай “металічнай” сцэны — гурта Gods Tower. Выступ прайшоў у сценах беластоцкага музычнага клубу і сабраў аматараў цяжкой музыкі з розных куткоў Падляшша і Беларусі.

Перад галоўнымі гасцямі на сцэне выступілі мясцовыя калектывы: Всё_CRAZY, якія граюць сейлар-панк пра мора і алкаголь, і Rodvaloth з эпічным пэган-металам, натхнённым беларускай спадчынай.

Пра канцэрт распавядае кіраўнік беластоцкага музычнага клубу Антон Сіроцін:

– У грымёрцы размаўлялі з хлопцамі з Gods Tower. Мы іх назвалі «старшыя». Гэта сапраўдная легенда. Гэта людзі, якія перавярнулі разуменне беларускага «металу» не толькі ў Беларусі, але і ў цэлым свеце. Гэта людзі, якія зрабілі свой гук, свой стыль і сваё разуменне “дума” ў такім паганскім стылі.

Падчас выступу можна было набыць і фірмовы «мерч» ад музыкаў — цішоткі, байкі, музычныя CD-дыскі, нашывы, а таксама разнастайную сувенірную прадукцыю з беларускай сімволікай.

Беларускае Радыё Рацыя