15 лютага 2000 года, 25 гадоў таму, узнік рок-гурт у Гарадку на Беласточчыне з назвай «Rima» (Рыма).

У пачатку двухтысячных гурт быў вядомы на Падляшшшы і не толькі, бо выступаў на агульнапольскіх мерапрыемствах, як хаця бы Przystanek Woodstock, і увага, у Менску. У Польшчы Rima выступала ў Варшаве, Гданьску, падчас Rockowe Ogódki ў Плоцку, у Апаленіцы, на фінале Вялікага аркестра каляднай дабрачыннасці ў Крыніцы Гурскай, Лодзі, Беластоку, Гайнаўцы і Бельску Падляшскім. Ну і самае важнае, на Фестывалі маладой Беларусі “Басовішча”, у «Барыку», каля Гарадка. За 13 гадоў сваёй дзейнасці выдалі яны 4 дыскі, у тым ліку адзін акустычны. Апошні канцэр хлопцы быў 13 гадоў таму і вось зараз 25 гадоў ад заснавання вяртаюцца…прынамсі на адзін юбілейны канцэрт.
Запрашаем на канцэрт «Rima» (Рыма) 25 гадоў пасля, які адбудзецца 15 лютага 2025 года у 18 гадзін.
Разам з імі на сцэне ў Гарадку зайграюць Ilo&Friends і выступіць Тэатр «Чорная птушка».
Далей прапануем абшырную інфармацыю, падрыхтаваную пра рок-гурт Rima Гмінным Цэнтрам Культуры ў Гарадку.
Rima – рок-гурт з Гарадка, які прадстаўляе беларускую музычную сцэну Беласточчыны, утварэнне якога адносіцца да 14 лютага 2000 года. Назва гурта паходзіць ад першых літар імёнаў музыкаў (Раман, Ігар, Марцін і два Анджэі, пазней Рамана замяніў Марэк). Энергія сяброўскай групы прывяла да таго, што на пачатку вясны яны запісалі сваё першае дэма (5 песень) у Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку. Пасьля гэтага яны адыгралі свой першы канцэрт у Моладзевым Цэнтры Культуры ў Беластоку. Улетку яны гучна ўвайшлі ў свядомасць гледачоў, атрымаўшы прэмію Беларускага Аб’яднання Студэнтаў і Войта Гміны Гарадок на Фестывалі музыкі маладой Беларусі “Басовішча” – найважнейшым фестывалі рока і свабоды таго часу ў рэгіёне і для беларускай супольнасці па абодва бакі мяжы. У 2001 годзе гурт запісаў матэрыял у студыі Hertz у Беластоку, які выйшаў на касеце пад назвай «Praz Życiecio». У тым жа годзе “Рыма” выступіла на легендарным Przystanek Woodstock (цяпер Pol’and’Rock Festival), адкрыўшы другі дзень фестывалю на вялікай сцэне. Цікава, што літаральна праз дзве гадзіны яны таксама гралі на малой сцэне. Наступныя гады прынесьлі канцэрты ў Менску і на Беларускім Радыё Рацыя і штогод на “Басовішчы”, дзе ў 2004 годзе гурт суправаджаў фольк-гурт «Разьспяваны Гарадок».
У 2003 годзе яны запісалі і выпусцілі альбом «Прадаем Сябе» (Apollo Records, Salon Records), а словы да загалоўнай песні напісаў Алег Кабзар. Пяцёрку яны замкнулі канцэртам у Гарадку з гасцямі гуртоў Judy4 (Беласток) і 5set5 (Градэк). У 2008 годзе гурт запісаў два кліпы на песні «Прадаем Сябе» і «Пра забытае». Праз год выйшаў іх трэці альбом пад назвай «Калевала», запісаны ў студыі Рэмбранта Польскага радыё Беласток. Гурт таксама зняўся ў эпізодзе фільма 2009 года «Госці, або На ўсходняй глушы» («Ты разумны? Скажы»), а таксама адсвяткаваў 10-годдзе ў беластоцкай кавярні «Фама». 2011 год прынёс запіс альбома «Rima Akustyczne» з запрошаным удзелам Эвы Васілеўскай-Савіцкай — ударныя інструменты і Марэка Яраша — гітара.
У той час гурт можна было пачуць і пабачыць на канцэртах у Варшаве, Гданьску, падчас Rockowe Ogódki ў Плоцку, у Апаленіцы, на фінале Вялікага аркестра каляднай дабрачыннасці ў Крыніцы Гурскай, Лодзі, Беластоку, Гайнаўцы і Бельску Падляшскім. Праз амаль 13 гадоў ад апошняга канцэрту на “Басовішчы” і 25 гадоў ад яго заснаваньня яны вяртаюцца на сцэну, каб зноў граць разам Ilo&Friends і BBT падтрымаюць “Рыму” на сцэне ў Гарадку.
Мне самому давялося пабываць на канцэртах Rimу не аднойчы. Ці гэта было ў Бельску ці на сцэне «Барык» на “Басовішчы”, ці ў Гарадоцкім цэнтры культуры. А і дыскі іх былі не абы якім падарункам, якія мог без сораму дарыць сваім польскім і беларускім знаёмым ды нават родным за далёкай мяжой. «Rima»!!! Няхай твой канцэрт стане вяртаннем на новыя і сучасныя сцэны беларускага рока.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя