Суполка BELARUSITY распрацавала беларускамоўны пераклад гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю і выклала яго ў вольны доступ.
Кажа прадстаўнік ініцытывы, перакладчык Кастусь Кудраўскі:
– Гульні – папулярная частка культуры. Але праз нястачу беларускай лакалізацыі беларусы змушаны гуляць на чужых, не заўжды зразумелых, мовах. Мы хочам змяніць сітуацыю і паказаць, што беларуская мова жывая, сучасная і разнастайная. Вельмі дбала падышлі да перакладу, каб ён меў добрую якасць. Існуе дзве версіі- кірыліца і лацінка. Арыгінальны тэкст мае 70 тысяч словаў. Усю гульню цалкам пераклаў адзін чалавек, без ужывання штучных інтэлектаў, на ўласным энтузіязме, без ніякай фундацыі. Гэты пераклад заняў пяць гадоў жыцця.
Пераклад кампутарнай гульні быў адмыслова выкананы ў класічным правапісе. Ініцыятыва BELARUSITY таксама плануе перакласці дзве астатнія часткі кампутарнай трылогіі: S.T.A.L.K.E.R.: Чыстае неба і S.T.A.L.K.E.R.: Покліч Прыпяці.
Спампаваць беларускамоўны пераклад S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю можна тут.
Цалкам матэрыял:
Фота BELARUSITY
Беларускае Радыё Рацыя