Сто гадоў таму ў Коўне пачаў выходзіць часопіс “Крывіч”, які выдавала невялічкая група энтузіястаў на чале з Вацлавам Ластоўскім.
Рэдакцыя часопіса паставіла перад сабой даволі амбітную мэту – сфармуляваць альтэрнатыўную беларускую ідэнтычнасць, якая б была не толькі зразумелай кожнаму, але яшчэ і прывабнай.
Ці атрымалася?
Пра феномен “Крывіча” і яго аўтараў раскажа Кастусь Касяк 17 красавіка ў Беластоку.
Абмяркуем:
– Хто менавіта займаўся выданнем “Крывіча”?
– Якія ідэі прысутнічалі на старонках часопіса?
– Чаму менавіта крывічы і Крывія?
– Ці праўда аўтары хацелі адмовіцца ад беларушчыны?
– Якую спадчыну пакінулі па сабе Власт і каманда?
Сустракаемся а 18:30 у мастацкай галерэі імя Сляндзінскіх. Нагадваем, што можна (і варта) прыйсці раней і пазнаёміцца з выставай.
Дата: 17 красавіка. Час: 18.30. Месца: Galeria im. Sleńdzińskich (Rynek Kościuszki 4), Беласток.
Уваход вольны, данаты вітаюцца!
Арганзатары