BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вільня: Лекцыя «Нонканформнасць у Менску часоў “адлігі”»

У сераду, 26 чэрвеня, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці адбудзецца лекцыя «Нонканформнасць у Менску часоў „адлігі“: Кім Хадзееў, Эдуард Гарачы і іх кампанія».

Дата: 26 чэрвеня. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня. 

Дакладчык — Уладзімір Валодзін (Еўрапейскі ўніверсітэцкі інстытут, Фларэнцыя). 

25 студзеня 1962 года КДБ затрымаў восем менскіх маладзёнаў. Двое з іх, Кім Хадзееў і Эдуард Гарачы, былі затым арыштаваныя і абвінавачаныя ў «антысавецкай агітацыі і прапагандзе».

 Віна групы была ў тым, што яны чыталі прывезены з Масквы самвыдат — мастацкія творы пісьменніка-авангардыста Паўла Уліціна. 

Спадар Уладзімір распавядзе пра групу Хадзеева, а на яе прыкладзе — пра некаторыя асаблівасці «адлігі» у Беларусі. 

Як выглядаў самвыдат пачатку 1960-х?

 Якімі былі гендэрныя дачыненні ў нонканфармісцкіх супольнасцях БССР 60-х гадоў? 

Які арсенал захадаў ужывалі ўлады для стрымання нонканформнай моладзі? 

Ладны час будзе адведзены на пытанні і дыскусію. 

Уваход вольны.

Арганізатары