У Варшаве праходзіць выстава “Беларусь Напалеона Орды”, у цэнтры якой – літаграфіі мастака. У рамках падзеі адбылася і лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордам: ідэйны змест літаграфічнага цыкла».

Яе выступоўца – спікер, гісторык і гід па Варшаве Юрась Куўшынаў – распавёў, якія працы для яго найбольш адметныя.
-Мне падабаецца, што тут апроч нейкіх местаў і мястэчак вядомых, кшталту Нясвіжа і Наваградка, ёсць нейкія невялічкія вёскі нават, кшталту Смалянаў. І яны таксама вельмі важныя для гісторыі Беларусі, бо, напрыклад, у Смалянах нарадзіўся адзін з выбітных беларускіх, польскіх паэтаў ХІХ стагоддзя Уладзіслаў Сыракомля. І мала хто пра гэта ведае. І Напалеон Орда не абмінуў такія мясціны.
Убачыць працы Напалеона Орды можна ў Музеі Вольнай Беларусі да 8 сакавіка.
Цалкам гутарка:





Беларускае Радыё Рацыя






