20 сакавіка суполка «Твая гісторыя» запрашае ўсіх ахвотных на лекцыю «Футурызм: маніфест, стыль, літаратура, жывапіс, архітэктура + Беларускі кантэкст».

Пра што пойдзе размова?
— Чаму менавіта Італія стала радзімай футурызму?
— Што гэта ўвогуле за стыль такі і з’ява?
— Як футурызм праяўляўся ў розных сферах?
— Якую спадчыну пакінуў па сабе ў сусветнай культуры?
— Ці быў футурызм у беларускай культуры?
Лектар: Кастусь Касяк
Пра мерапрыемства ў Facebook.
Дата: 20 сакавіка. Час: 18.30. Месца: Galeria im. Sleńdzińskich, Rynek Kościuszki 4, Беласток.
Уваход вольны, данаты вітаюцца.
Арганізатары






